Знайсці
18.04.2019 / 06:3311РусŁacБел

Парламент Грэцыі запатрабаваў ад Нямеччыны рэпарацый за Другую сусветную вайну

Парламент Грэцыі ўхваліў ініцыятыву аб патрабаваннях па выплаце рэпарацый да ўрада Нямеччыны за разбурэнні ў гады Другой сусветнай.

Рашэнне было прынята большасцю галасоў. Да пачатку галасавання ў падтрымку гэтага патрабавання выступіў прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас. У звароце да парламентарыяў ён заявіў, што намер урада прад'явіць зафіксаванае пісьмова патрабаванне аб выплаце кампенсацыі з'яўляецца «гістарычным і маральным абавязкам».

«Урад Грэцыі мае намер накіраваць пісьмовы зварот ураду Федэратыўнай Рэспублікі Германія, у якім паўторыць яго неад'емныя патрабаванні, якія вынікаюць з нацысцкага ўварвання і акупацыі, а таксама ваенных злачынстваў нацысцкай Германіі», - паведаміў ён. Цыпрас нагадаў, што на ўзроўні вусных перамоваў пытанне абмяркоўваецца прынамсі з 1995 года.

Афіны неаднаразова ўздымалі пытанне аб неабходнасці пераацэнкі шкоды, панесенай Грэцыяй у гады Другой сусветнай вайны і выплаты адпаведных кампенсацый. Гэтае пытанне было актуалізавана пасля таго, як краіна сутыкнулася з цяжкім даўгавым крызісам у 2010 годзе. Адным з асноўных крэдытораў Афінаў выступала Нямеччына.

У студзені 2013 года рабочая група Мінфіна Грэцыі заявіла, што сапраўдная сума шкоды перавышае ўжо выплачаныя рэпарацыі на €108 млрд. Гэта сума, падкрэслівалі ў ведамстве, называецца без уліку працэнтаў за амаль 70 гадоў. Палова гэтых сродкаў прыпадае на крэдыт у €54 млрд, які Банк Грэцыі прадаставіў Трэцяму рэйху ў 1942 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера