Знайсці
18.04.2019 / 12:221РусŁacБел

«Лукашэнка адмаўляецца прыняць новую рэальнасць». Агляд расійскіх СМІ

У расійскай прэсе працягваецца актыўнае абмеркаванне беларуска-расійскіх адносін і іх будучыні. «Наша Ніва» публікуе чарговы агляд расійскіх СМІ на гэтую тэму.

Фота: kremlin.ru.

Взгляд: Лукашэнка адмаўляецца прыняць новую рэальнасць

Дацэнт дэпартамента паліталогіі Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расіі Геворг Мірзаян піша, што расійска-беларускія адносіны перажываюць чарговае абвастрэнне. І праблема зусім не ў тым, што Масква і Мінск не дамовіліся па яблыках. Праблема ў рознасці падыходаў — Лукашэнка не можа прабіць ледзяны прагматызм Уладзіміра Пуціна.

«Прасвятленне Расіі, верагодна, звязана не толькі з тым, што рээкспарт дасягнуў вельмі значных маштабаў. Крэмль не задавальняе зараз сама формула расійска-беларускай інтэграцыі, у рамках якой Мінск атрымлівае значныя льготы і прэферэнцыі (як на афіцыйным узроўні, так і дэ-факта) і нават патрабуе новыя, але пры гэтым адмаўляецца паглыбляць інтэграцыйныя працэсы на інстытуцыянальным узроўні», — піша Мірзаян.

Аўтар піша, што Лукашэнка баіцца страты суверэнітэту краіны і размывання свайго асабістага кантролю над ёй на карысць Расіі, аднак прымаць гэта Крэмль цяпер адмаўляецца.

«Вядома, Бацька адмаўляецца прыняць новую рэальнасць і лічыць, што можа даць Расіі па руках старым правераным спосабам — праз эмацыйны публічны шантаж», — піша Мірзаян.

Звычайна Масква сапраўды саступала пад напорам беларускіх эмоцый, аднак цяпер, у рамках новай палітыкі, падыход змяніўся, піша аўтар.

«У Маскве разумеюць, што шантаж Лукашэнкі, хутчэй за ўсё, нацэлены менавіта на эмацыйнае працісканне Расіі. На рэальнае закрыццё трубаправода Бацька наўрад ці пойдзе», — піша Мірзаян.

Аўтар піша, што калі расійскія пастаўкі спыняцца, то стануць Мазырскі і Наваполацкі НПЗ, пасля чаго Мінск пазбавіцца даходаў і значнай часткі валютнай выручкі. Наўрад ці беларуская эканоміка можа сабе дазволіць такія страты.

«Хутчэй за ўсё, Аляксандру Рыгоравічу проста прыйдзецца вызначыцца — ці гатовы ён рухацца па шляху інтэграцыі з Расіяй і атрымліваць за гэта эканамічныя прэферэнцыі, альбо яму гэтыя прэферэнцыі не патрэбныя, і ён гатовы пагуляць у шматпалярнасць (прытым што ўсе іншыя полюсы сілы выступаюць за змену рэжыму ў Мінску)», — піша аўтар «Взгляда».

Коммерсант: Беларускі «Крымнаш» усё бліжэй

Палітычны аглядальнік «Коммерсанта» Дзмітрый Дрызе не выключае, што ў калідорах расійскай улады абмяркоўваецца сцэнар паглынання Беларусі пры пэўных умовах.

Ён піша, што Расія не можа проста так паглынуць Беларусь. Павінны скласціся пэўныя ўмовы, напрыклад, абрынуцца эканоміка.

«Расійскія пенсіі і зарплаты, газ у кожны дом — вось, што можна прапанаваць брацкаму народу ў выпадку аб'яднання. Тым больш ад Аляксандра Лукашэнкі, мякка кажучы, стаміліся, а развіццё па еўрапейскім дэмакратычным шляху немагчыма. Значыць, у Расію. Куды ж яшчэ?» — піша Дрызе.

Аўтар упэўнены, што з высокай доляй імавернасці такі сцэнар актыўна прапрацоўваецца.

Аглядальнік «Коммерсанта» ўпэўнены, што Аляксандр Лукашэнка сам загнаў сябе ў тупік, паставіўшы краіну ў залежнасць ад усходняга суседа.

«Яго эканамічная мадэль не працуе, і ніякія лупцоўкі чыноўнікаў гэтага не выправяць. У Расіі газ ёсць, ва Украіне, на думку Захаду, — дэмакратыя, а ў Беларусі нічога. <…> Беларускі «Крымнаш» усё бліжэй», — піша Дрызе.

Собеседник: Казыроў у Лукашэнкі ўсё менш

Усе адносіны Расіі і Беларусі на працягу многіх гадоў пабудаваны на бясконцым гандлі, падчас якога бакі імкнуцца атрымаць пабольш, а даць паменш, піша галоўны рэдактар ​​часопіса «Расія ў глабальнай палітыцы» Фёдар Лук'янаў.

«Лукашэнка — чалавек фантастычных палітычных талентаў. Ён геній не толькі выжывання, але і выбівання, выціскання сабе нейкіх пераваг», — піша аўтар.

Аднак магчымасць вытаргоўваць сабе эканамічныя прэферэнцыі за праявы лаяльнасці звужаецца.

«Што будзе? Думаю, нічога. Ну, патаргуюцца… Вастрыня сённяшніх разбораў звязана менавіта з тым, што магчымасцяў становіцца ўсё менш. Змяняецца агульная сітуацыя, ды і сам Бацька не маладзее, а беларуская эканоміка ўсё больш залазіць у расійскую абалонку…» — піша Лук'янаў.

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930