Даслаць навіну
Знайсці
17.04.2019 / 21:15 9

Расія не ўбачыла прычын для росту цэн на транзіт нафты праз Беларусь

Федэральная антыманапольная служба (ФАС) Расіі палічыла довады Мінска пра неабходнасць амаль на чвэрць павысіць тарыф на транзіт нафты праз трубаправод «Дружба» неабгрунтаванымі, паведамляе ТАСС са спасылкай на начальніка ўпраўлення службы па паліўна-энергетычным комплексе Дзмітрыя Махоніна.

Паводле яго слоў, да такіх высноваў ФАС прыйшла пасля селектарнай нарады з калегамі з беларускага Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

«Калегі прадставілі тыя аргументы, якія ўжо былі апублікаваныя ў СМІ. Мы палічылі, што гэтыя аргументы не могуць абгрунтоўваць рост тарыфу. Адпаведна, пытанне сыходзіць зараз у сферу планавага рэгулявання тарыфаў», — сказаў Махонін, нагадаўшы, што чарговы перагляд тарыфу павінен прайсці да 1 лютага 2020 года.

Калі і па ім не будзе знойдзена ўзаемнага рашэння, то тарыф індэксуецца на 3% ад узроўню інфляцыі ў Расіі, дадаў Махонін.

У пачатку красавіка Мінск апавясціў расійскую кампанію «Транснафта» аб планах павысіць тарыф на прапампоўку нафты па трубаправодзе «Дружба» на 23%.

0
Мiця Выкручанскi / адказаць
18.04.2019 / 09:34
...повышай не повышай -- с голым задом стыдно в РАЙ !
4
кеша коршатый / адказаць
18.04.2019 / 10:29
Палескі партызан, тебе так не терпится в землянку мох жрать?))  
0
Палескі партызан / адказаць
18.04.2019 / 12:08
кеша коршатый, ні мне, ні тым больш расійскім алігархам нафтавікам галодная смерць і сыход у зямлянкі з-за часовага рамонту не пагражае. Але калі расейцам настолькі важная магістраль "Дружба", і без беларускага ўчастка ўсё стане колам, то нафтавікі, пачынаючы з Сечына і далей да апошняга майстра, могуць згуляць у папулярную на вяселлях гульню "Ручаёк". Хтосьці адзін лье нафту ў жалабы з вядра, астатнія складаюць з разборных жалабоў адну вялікую трубу, па якой на гнілы Захад пацячэ нацыянальнае багацце Расеі. Ажно пакуль не уткнуцца ў польскую трубаправодную сетку, там можна будзе спыніцца... Паверце, гэтае відовішча нашмат весялей будзе, чым я ці вы ў зямлянках.))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31