Знайсці
17.04.2019 / 18:186РусŁacБел

У Гомелі ўнучка скрала ў бабулі амаль 9 тысяч даляраў

У Гомелі аператыўнікі затрымалі 21-гадовую мясцовую жыхарку, якая скрала ў сваёй бабулі $8,8 тысячы, паведамляе МУС.

Сваячкі жывуць у адным доме. Перыядычна бабуля з'язджае на некалькі дзён на дачу, замыкаючы свой пакой на замок. Нягледзячы на ​​гэта, дзяўчына знайшла спосаб скрасці грошы.

Пацярпелая выявіла прапажу грошай, калі вярнулася дадому з чарговай паездкі на дачу. Пра гэта яна тут жа паведаміла ў міліцыю.

Грошы ўнучка змарнавала на ўласныя патрэбы: частку грошай яна аддала знаёмаму ў якасці кампенсацыі за пабіты ў ДТЗ аўтамабіль, а таксама купіла пыласос, мікрахвалёвую печ, паліто і іншае. $1,3 тысячы ў дзяўчыны канфіскавалі праваахоўнікі.

Дзяўчыну затрымалі, яна знаходзіцца ў ІЧУ. Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.205 КК Беларусі (крадзеж у буйным памеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930