Знайсці
17.04.2019 / 17:0220РусŁacБел

У Расіі наракаюць, што Беларусь адмаўляецца ад крымскіх тавараў

Беларусь і Казахстан адмаўляюцца закупляць тавары з маркіроўкай «Зроблена ў Крыму», тлумачачы гэта складанай геапалітычнай сітуацыяй, распавёў у інтэрв'ю РИА Новости кіраўнік Гандлёва-прамысловай палаты Расіі Сяргей Катырын.

«Ёсць праблема выхаду на рынкі збыту крымскіх таваравытворцаў, у тым ліку на экспарт. У святле нестабільнай палітычнай сітуацыі ў многіх месцах насцярожана ставяцца да рэалізацыі прадукцыі з маркіроўкай «Зроблена ў Крыму», у прыватнасці, Казахстан і Беларусь адмаўляюцца ад закупкі такіх тавараў», — заявіў суразмоўца агенцтва.

«На жаль, асноўныя праграмы АТ «Расійскі экспартны цэнтр» (падтрымка прасоўвання нашых тавараў на замежныя рынкі) у Крыму не рэалізуюцца. У сувязі з гэтым у мэтах выхаду на экспарт і прасоўвання крымскай прадукцыі прадпрыемствы вымушаныя рэгістравацца ў іншых рэгіёнах», — заўважыў кіраўнік палаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930