Даслаць навіну
Знайсці
20.04.2019 / 10:32 19

Вы здзівіцеся, але наклад «Советской Белоруссіі» не 400 тысяч асобнікаў, як пазначана, а ўдвая меншы 

«Наша Ніва» адсочвае сітуацыю з друкаванымі СМІ ў Беларусі. Яна такая, як і ва ўсім свеце: наклады папяровых выданняў зніжаюцца, аўдыторыя пераходзіць у сеціва — «Наша Ніва» і сама адмовілася ад папяровай газеты праз страту рэнтабельнасці. 

Толькі газета «Советская Белоруссія» («СБ. Беларусь сёння»), здавалася б, паспяхова змагаецца з выклікамі часу і ўзорна трымае свой наклад на ўзроўні фантастычных 400 тысяч асобнікаў. Беларускі феномен? Насамрэч, не.

Павялічыць выяву

Галоўны рэдактар «СБ» Дзмітрый Жук. Фота Уладзіміра Смірнова, ТАСС

Ад нейкага часу ў выходных звестках газеты «Советская Белоруссія» ўказваецца фармулёўка «агульны наклад 402 тысячы» і ўдакладненне, што звесткі датычацца «СБ. Беларусь сегодня» і «Союз. Беларусь — Россія». 

Павялічыць выяву

Фота выходных дадзеных «СБ» за 12.04.2019 №69

«Союз. Беларусь — Россія» — гэта выданне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

Паводле дамовы, «Саюз» раз на тыдзень укладваецца ў афіцыёзную ўрадавую «Расійскую газету» і яе беларускі аналаг.

Дык вось, у Расіі друкуецца 130 тысяч асобнікаў «Саюза». І гэтая лічба строга адпавядае накладу «Расійскай газеты». Усё лагічна — у кожную газету ўкладаецца па адным дадатку.

Разам з тым заяўлены наклад «Саюза» для Беларусі — 187 тысяч. Як ён можа быць настолькі меншым за наклад «СБ»?

Павялічыць выяву

Гэта пытанне мы адрасавалі кіраўніцтву «Советской Белоруссіі».

«На 1 студзеня наклад быў 215 тысяч асобнікаў, гэта быў пятнічны выпуск, — адказвае намеснік рэдактара «СБ» Міхаіл Лябедзік. — У астатнія дні ён адрозніваецца: 180 тысяч у аўторак, 190 тысяч у суботу.

Ці ў кожны нумар укладаем «Саюз»? Так, у кожны. У чацвер наклад «СБ» адпавядае накладу «Саюза».

Павялічыць выяву

Міхаіл Лябедзік 

Як тады ў выходных дадзеных можа быць пазначана 402 тысячы асобнікаў? Аказваецца, лічбу выходных дадзеных «СБ» складае максімальны наклад за пятніцу і даплюсаваны да яго наклад «Саюза» за чацвер.

Лябедзік мяркуе, што гэтая сума адпавядае азначэнню «агульны наклад».

Адметна, што рэкламу ў выданне «СБ» прадае, абяцаючы размясціць яе ў 400 тысяч асобнікаў газеты.

Павялічыць выяву

Чытайце. Пяць фактаў пра галоўнага рэдактара «Советской Белоруссіі» Дзмітрыя Жука

Арцём Гарбацэвіч

0
litwin / адказаць
19.04.2019 / 03:15
SB- SOVOK
0
Valadzimir / адказаць
20.04.2019 / 22:32
Атрымліваецца, што "СБ-БС", публікуючы ў 2 разы завышаную лічбу свайго накладу, нахабна падманвае рэкламадаўцаў. У нармальнай краіне за такія фокусы неслаба засудзіліі б.
0
Владимир.Бобруйск / адказаць
22.04.2019 / 00:24
А чему удивляться если  какой то там  прикорытный в Панораме говорит что в Беларуси давно получают по 500 уе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30