Знайсці
17.04.2019 / 14:174РусŁacБел

Стан Дзмітрыя Быкава прызналі цяжкім

Фота Радыё Свабода

Стан расійскага пісьменніка Дзмітрыя Быкава застаецца стабільна цяжкім. Пра гэта ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Башкартастан паведамілі РБК ў сераду.

Прадстаўнікі рэгіянальнага Міністэрства аховы здароўя падкрэслілі, што ў Быкава падазраюць інсульт, аднак дыягназ не пацверджаны. «З ім працуюць найлепшыя рэспубліканскія спецыялісты», - запэўнілі яны, дадаўшы, што сітуацыя знаходзіцца на кантролі ў в.а кіраўніка рэспублікі Радзія Хабірава.

Раней у сераду сябар Быкава, галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў заявіў, што ніякага інсульту ў пісьменьніка няма. Паведамлялася таксама, што публіцысту паставілі папярэдні дыягназ «вострае парушэнне кровазвароту галаўнога мозгу».

Дзмітрыю Быкаву стала дрэнна падчас пералёту з Екацярынбурга ва Уфу, дзе павінна была адбыцца яго лекцыя. Па словах крыніц, пісьменнік быў шпіталізаваны ў аддзяленне нейрарэанімацыі і трапіў у кому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930