Знайсці
29.04.2019 / 10:04РусŁacБел

Arche ладзіць велікодны распродаж — 77 выданняў

Сёлета на велікодны распродаж рэдакцыя Arche выставіла вялікую колькасьць выданьняў — 43 папяровыя й 34 электронныя (у фарматах PDF і EPUB) на самую разнастайную тэматыку: гісторыя, паліталёгія, сацыяльныя навукі, лінгвістыка, літаратура й мастацтва, крытыка. 

У электронным выглядзе прапаноўваюцца рэдкія й папулярныя выданьні, папяровыя наклады каторых ужо скончыліся.

Гэтая акцыя — цудоўная магчымасьць, якая здараецца раз на год, набыць нарэшце тое, што вы даўно хацелі, але з розных прычынаў адкладалі.

Большасьць выданьняў прапануецца з адчувальнымі зьніжкамі — да 65%!

Некаторыя кнігі й часопісы выстаўляюцца на акцыю ўпершыню!Выданьні ў рамках прапановы можна заказаць да 5 траўня 2019 г.

Поўны сьпіс выданьняў з апісаньнямі й прывабнымі цэнамі даступны на сайце Arche.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера