Даслаць навіну
Знайсці
17.04.2019 / 14:10 12

Ва Украіне знайшлі надмагілле класіка беларускай літаратуры ФОТАФАКТ

Павялічыць выяву

У Чуднаве, што ў Жытомірскай вобласці, знайшлі надмагільную пліту пісьменніка ХІХ ст. Яна Баршчэўскага, аўтара «Шляхціца Завальні, або Беларусі ў фантастычных апавяданнях», паведамляе сайт chudnivnews.in.ua. 

Знайшлася пліта на прыватным падворку аднаго з гараджан. Мужчына распавёў, што яшчэ ў 2002 ці 2003 годзе капаў траншэю для газавай трубы і натыкнуўся на чыгунную пліту. Яна ляжала ў зямлі на глыбіні 50 сантыметраў. Важыла каля 30—35 кг.

10 гадоў пліта проста стаяла пад хлявом, а потым гаспадар цэментаваў двор і частку тэрыторыі вырашыў прыкрыць плітой. З часам іржа з пліты сцёрлася, і стаў бачны надпіс. Гаспадары лічылі, што ён зроблены па-нямецку. Аднак іх дачка чацвертакласніца Алена вырашыла пашукаць у інтэрнэце, каму належыць пахаванне. 

Хутчэй за ўсё, гэта пліта менавіта з магілы беларуска-польскага пісьменніка Яна Баршчэўскага: свае апошнія гады ён правёў у Чуднаве, дзе ў 1851 годзе памёр. На пліце змешчаны такі надпіс: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуцця. Жыў цнатліва 70 год. Памёр 28 лютага 1851 года».

Павялічыць выяву

0
Minak / адказаць
17.04.2019 / 20:52
Афіцыйная Беларусь ад Каліноўскага шугаецца. То і можна сказаць - па Баршчэўскаму пальцам не пакратаюць.
0
Жвір / адказаць
17.04.2019 / 21:29
Сяржук Вінаградаў,
Мужчына распавёў, што яшчэ ў 2002 ці 2003 годзе капаў траншэю для газавай трубы і натыкнуўся на чыгунную пліту. Яна ляжала ў зямлі на глыбіні 50 сантыметраў.
І што там цяпер можна адшукаць ? Пліту чыгунную землякоп заўважыў, а што пад плітою было...самі разумееце...
0
Сяржук Вінаградаў / адказаць
18.04.2019 / 10:00
Магілу трэба шукаць на каталіцкіх могілках, ці што ад іх засталося. Хутчэй за ўсё, шыльда была ўзятая адтуль.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31