Даслаць навіну
Знайсці
17.04.2019 / 17:27

Паглядзіце, як полацкія школьніцы вучацца веславанню на Дзвіне ФОТАРЭПАРТАЖ

Аляксандра Абраменка, Валерыя Шэндзель, Паліна Залатарова, Лізавета Каспяровіч — полацкія школьніцы. А яшчэ — удзельніцы і чэмпіёнкі юніёрскіх Міжнародных спаборніцтваў, першынстваў Беларусі, магчыма, і будучыя ўдзельніцы Еўрапейскіх і Алімпійскіх гульняў. Смелыя, загартаваныя, вынослівыя… Кожны дзень дзяўчаты трэніруюцца ў Віцебскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту. Займаюцца на трэнажорах, «плаваюць» у штучным закрытым вяслярным басейне, а ў вясенне-летні сезон вяслуюць па шырокай ды імклівай Дзвіне — назапашваюць спартыўныя спрыт і досвед. За іх буднямі паназіраў фатограф «Звязды».

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Цэнтр алімпійскага рэзерву ў Полацку выхоўвае будучых спартсменаў па акадэмічным веславанні, весляроў на каноэ і на байдарках. Тым самым працягвае летапіс Полацкай школы веславання, які пачаўся з 1973 года. У 2011 на базе старой школы ўзведзены комплекс, які ўключае ў сябе вучэбна-трэніровачныя залы, гасцініцу, кафэ. Цяпер у Цэнтры займаюцца 312 падлеткаў і юнакоў. Сярод іх — 77 дзяўчат. Апякуюцца над будучымі зоркамі трэнеры вышэйшай і першай трэнерскай катэгорыі, майстры спорту СССР і міжнароднага класа, заслужаныя трэнеры, пераможцы першынстваў Еўропы і свету.

Адным з такіх тытулаваных трэнераў Цэнтра з'яўляецца Міхаіл Камінскі. У секцыі акадэмічнага веславання, якую вядзе Міхаіл Іванавіч, займаюцца 6 юнакоў і 10 дзяўчат. Штодня зранку, перад заняткамі ў агульнаадукацыйнай школе, яго выхаванцы «разаграюцца» на сілавых адмысловых трэнажорах, асвойваюць штучнае веславанне. Пасля школы — зноў трэніроўкі, але гэтым разам на адкрытым паветры і сапраўдных лодках.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Весляры настройваюць металічныя канструкцыі пад вёслы, зносяць свае персанальныя «адзіночкі», «двойкі» і «чацвёркі» да вады, каб працаваць да стомы, да мазалёў. Сёлета трэніровачны сезон на Дзвіне пачаўся ў першых чыслах сакавіка.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Анатоль Кляшчук, фота аўтара, Звязда

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31