Знайсці
17.04.2019 / 13:147РусŁacБел

Прыслухаліся да народа: на ўзгорку Бернардынскага касцёла ў Гродне не будзе надпісу «Ленінскі раён»

Раніцай 17 красавіка стала вядома, што на пагорку Бернардынскага касцёла не будзе надпісу «Ленінскі раён». Пра гэта Hrodna.life распавялі ў «Зелянбудзе».

Вядома, што для ўмацавання схілу, на якім стаіць касцёл, з’явяцца толькі хмызнякі казацкага ядлоўца. Іх пачнуць высаджваць у бліжэйшы час.

17 красавіка сітуацыю з надпісам пракаментавала і гродзенская рымска-каталіцкая дыяцэзія.

— Тэрыторыя Пабернардынскага ўзгорка не належыць Рыма-каталіцкаму Касцёлу, таму мы не маем ніякага ўплыву на склаўшуюся сітуацыю і не можам адказваць за ландшафтны дызайн, якім займаецца «Зелянбуд». З кіраўніцтвам Гродзенскай дыяцэзіі рашэнне аб стварэнні жывога надпісу «Ленінскі раён» на схіле ўзгорка не ўзгаднялася. Мяркуем, што дадзеная ініцыятыва псуе знешні выгляд гістарычнага цэнтра горада. Надпіс таксама будзе адцягваць увагу не толькі мясцовых жыхароў, але і шматлікіх турыстаў ад знакавага месца, якім з’яўляецца найстарэйшая святыня горада — касцёл Адшукання Святога Крыжа.

У чым наогул справа?

Супрацоўнікі «Зелянбуда» з 15 красавіка на ўзгорку Бернардынскага касцёла пачалі ствараць вялікі надпіс «Ленінскі раён»: літары мелі высадзіць з хмызнякоў. Падобны надпіс «Кастрычніцкі раён» меў з’явіцца на адхоне па вуліцы Дарвіна на другім беразе Нёмана.

Петыцыю за адмену рашэння аб стварэнні жывых надпісаў «Ленінскі раён» і «Кастрычніцкі раён» стварылі гродзенцы 16 красавіка. Аўтары збіраюць подпісы каб перадаць петыцыю ў гарвыканкам. Менш чым за суткі петыцыю падпісалі больш за 800 чалавек.

Руслан Кулевіч, hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930