Знайсці
17.04.2019 / 15:3814РусŁacБел

Зірніце, як элегантна абразаюць вербы ў Калінкавічах ФОТА

Вось так, амаль пад пень, зрэзалі вербы ў Калінкавічах, на радзіме папулярнага пісьменніка Андруся Горвата. Па словах жыхара Калінкавіч Дзяніса Рабянка, небяспекі падзення ці пагрозы для ліній электраперадач гэтыя дрэвы не ўяўлялі. Дый летась іх ніхто не чапаў.

Вербы растуць на тэрыторыі Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Добраўпарадкаваннем займалася адміністрацыя ўстановы.

— Мы заўсёды так робім, раз у тры гады абразаем, потым шапачка прыгожая нарастае. Гэта ж лаза! Хай людзі не хвалюцца, усё адрасце. Тым больш на тых дрэвах кара патрэскала, яны псавацца пачалі, — адказалі ў адміністрацыі бальніцы.

У раённым ЖКГ у такой абрэзцы нічога крымінальнага не бачаць. Кажуць, у горадзе робяць амаль гэтак сама: прыбіраюць галінкі і пакідаюць двухметровыя «спілы».

— Літаральна два тыдні — і вярба дасць расткі. Праз месяц будзе кругленькая акуратненькая верхавіна, — патлумачыў начальнік цэха добраўпарадкавання КУП «Камунальнік калінкавіцкі» Павел Краснабаеў.

Дзяніс Рабянок з гэтым не згодны: «Дзеля чаго гэта робяць? Некаму «абрубкі» вока лашчаць ці не патрэбны свежае паветра, прыгажосць, цень і прахалода ў спёку?»

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930