Знайсці
17.04.2019 / 11:443РусŁacБел

Дзве сцэны, 30% прыхільнікаў: у Зяленскага распавялі, як пройдуць дэбаты на стадыёне

Дэбаты на НСК «Алімпійскі» ў Кіеве 19 красавіка будуць праходзіць на дзвюх сцэнах па розныя бакі стадыёна, паведамляе Украінская праўда.

Пра гэта заявіў спікер перадвыбарчага штаба Уладзіміра Зяленскага Дзмітрый Разумкаў у эфіры ток-шоу «Пульс» на тэлеканале «112 Украіна».

«Што тычыцца трыбуны, я думаю, што трыбуна ў Зяленскага будзе 19 красавіка», — сказаў ён.

Па словах Разумкава, ужо былі пасяджэнні рабочых груп з боку абодвух кандыдатаў у прэзідэнты.

«Яны праходзяць крыху дзіўна, бо нашы калегі сыходзяць для правядзення кансультацый, затым вяртаюцца. Была дасягнута пазіцыя, на стадыёне менавіта на газоне паставіць сцэну не атрымаецца, бо літаральна праз некалькі дзён будзе футбольны матч, і мы проста сапсуем газон, што недапушчальна. Таму было прынята рашэнне паставіць сцэну так, як звычайна гэта робяць на канцэрты», — сказаў прадстаўнік Зяленскага.

Аднак, паводле яго слоў, бок Парашэнкі прыняў рашэнне, што будзе дзве сцэны.

«Потым вярнуліся нашы апаненты і сказалі: мы паставім іншую сцэну, толькі з іншага боку. Навошта гэта робіцца, я не ведаю», - сказаў Разумкаў

Ён таксама дадаў, што зараз вырашаецца пытанне прысутнасці гледачоў на стадыёне.

«Яшчэ адной праблемай з'яўляецца наяўнасць прыхільнікаў на стадыёне. Было прапанавана 30 на 30. 30% - гэта людзі, якія падтрымліваюць Зяленскага, 30% — якія падтрымліваюць Парашэнку, і 40% — гэта людзі, якія альбо не вызначыліся са сваім выбарам, або падтрымлівалі іншага кандыдата. Думаю, гэта правільная пазіцыя», — сказаў Разумкаў.

Аднак, як менавіта будуць правяраць пазіцыю грамадзян, ён растлумачыць не змог.

Разумкаў выказаў меркаванне, што дэбаты на расстаноўку сіл ніяк не паўплываюць, але іх варта праводзіць, паколькі ёсць запыт грамадства.

Другі тур пройдзе 21 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930