Знайсці
17.04.2019 / 06:264РусŁacБел

Пажарных у Нотр-Дам выклікалі толькі праз 23 хвіліны пасля пачатку ўзгарання. Чаму так?

Як высветлілі супрацоўнікі парыжскай пракуратуры, пажарная сігналізацыя ўпершыню спрацавала ў саборы Нотр-Дам у 18:20 па мясцовым часе, паведамляе Buzz Feed. Супрацоўнікі, што знаходзіліся ў будынку, не выклікалі пажарных і паспрабавалі самастойна знайсці тлумачэнне. Крыніцу ўзгарання за 23 хвіліны яны не выявілі, а пажарных выклікалі ў 18:43, калі агонь ужо ахапіў верхнюю частку будынка.

Высветліць храналогію падзей удалося ўжо ў першыя суткі расследавання. Як заявіў пракурор Парыжа Рэмі Хейтц, пакуль мяркуецца, што прычынай пажару стаў няшчасны выпадак, аднак «расследаванне будзе доўгім і складаным».

Ён сказаў, што пасля спрацоўвання пажарнай сігналізацыі служачыя выканалі інструкцыю: эвакуявалі з сабора усіх старонніх асоб, аднак прычыну не знайшлі.

Яго заяву пацвярджае і арганіст Іахан Везо, які распавёў выданню Ouest-France, што ў першыя 20 хвілін нават не адчуваў паху дыму. Паводле яго слоў, у канчатковым выніку служачыя прыйшлі да высновы, што мела месца памылковае спрацоўванне. Тым больш што ў саборы былі адмыслова навучаныя людзі, якія штодня правяралі стан пажарнай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930