Знайсці
16.04.2019 / 20:2611РусŁacБел

Студэнт скраў з кафэ стульчак за 180 еўра, каб усталяваць яго ў студэнцкім інтэрнаце

Міліцыя шукала мужчыну, які мог быць датычны да крадзяжу стульчака. 19 сакавіка 2019 года каля 18.40, знаходзячыся ў адным з кафэ сталіцы, хлопец выкраў стульчак з чырвонага дрэва ручной работы на суму 180 еўра.

Хлопцу сталі прыходзіць паведамленні ад знаёмых, што яго шукае міліцыя. Спалохаўшыся, малады чалавек з'явіўся ў Савецкае РУУС Мінска і добраахвотна выдаў стульчак.

Супрацоўнікам міліцыі малады чалавек растлумачыў, што ён жыве ў інтэрнаце з суседам па блоку, які на працягу доўгага часу настойліва прапаноўваў яму замяніць аксесуары для сантэхнікі ў прыбіральні. На гэтай глебе паміж маладымі людзьмі адбыўся канфлікт. Для таго, каб вырашыць спрэчную сітуацыю, хлопец вырашыў набыць неабходныя аксесуары. Накіраваўшыся ў краму, зламыснік прыняў рашэнне па дарозе зайсці ў кафэ, у прыбіральні якога ён знайшоў неабходны яму прадмет. Зняўшы стульчак і паклаўшы яго ў партфель, хлопец накіраваўся дадому.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера