Даслаць навіну
Знайсці
16.04.2019 / 18:28 3

Сродкі на выданне альбома ірландскіх карчомных песень па-беларуску збіраюць праз краўдфандынг

Беларускі музыка-гусляр Алесь Чумакоў запрашае ўсіх неабыякавых падтрымаць выданне новага альбома ірландскіх карчомных песняў па-беларуску «Праўда ў віне».

Збор сродкаў на выданне дыска перакладаў ірландскіх папулярных спеваў адкрыты на краўдфандынгавай пляцоўцы ULEJ.

Алесь Чумакоў — беларускі майстар-гусляр, вядомы шырокай публіцы як музыка гурта «Стары Ольса» і лідар праекта Ceilidh Ceol. Пазнавальны вакаліст і інструменталіст, ён паспяхова адкрыў сябе ў сольнай творчасці і праз удалую апрацоўку сярэднявечных беларускіх народных баладаў і ваярскіх песень працягнуў адраджэнне і сучаснае ўдасканаленне старажытнай традыцыі гуслярства.

Павялічыць выяву

У 2013 пабачыў свет дыск «Сыны старадаўняй Літвы», у якім Алесь Чумакоў творча раскрыў тэму падабенства лёсу Беларусі і Ірландыі, мінулага краін, іх шляху да незалежнасці, змагання за свабоду, апявання сваіх герояў і гістарычных падзей. У перакладзе ірландскіх гераічных песень на беларускую мову праглядаецца асаблівы рамантызм часоў Касцюшкі, з гонарам згадваюцца паўстанні XIX стагоддзя.

У альбоме «Праўда ў віне» Алесь Чумакоў адлюстроўвае працяг пошуку ўзаемасувязі дзвюх краін. На другім дыску музыка прапануе слухачам пераклад улюбёных ірландцамі папулярных карчомных песен.

На сённяшні дзень студыйная праца над альбомам «Праўда ў віне» амаль скончаная. Кожны ахвотны можа спрычыніцца да выдання альбома ірландскіх карчомных песняў па-беларуску «Праўда ў віне» пад адной вокладкай з перавыданнем ірландскіх гістарычных песняў па-беларуску «Сыны старадаўняй Літвы».

3
Казік / адказаць
16.04.2019 / 19:49
Навошта ён валасы састрыг1
3
фелікс / адказаць
17.04.2019 / 00:31
А што у яго зборніку "казак" робіць - у ірланцаў казака знайшоў ?
0
Алесь Чумакоў / адказаць
24.04.2019 / 21:47
фелікс, такі канцэпт. Праз праекцыю да нашай гісторыі і культуры паказаць падабенства Беларусі і Ірландыі. Там ўсё пераклады такія.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31