Знайсці
16.04.2019 / 18:258РусŁacБел

У Брэсце плануюць пабудаваць яшчэ адзін касцёл ФОТА

Храм святога Казіміра можа з'явіцца ў паўднёва-заходнім мікрараёне №3. Гарвыканкам вынес праект на грамадскае абмеркаванне.

Фота: city-brest.gov.by.

Грамадскае абмеркаванне канцэпцыі будаўніцтва касцёла будзе праходзіць з 29 красавіка па 13 мая. Калі праект будзе ўхвалены, то рымска-каталіцкаму храму святога Казіміра быць.

На гэты момант у Брэсце ёсць тры касцёлы — Узвышэння святога Крыжа на Леніна, святога Язэпа на Суворава і Маці Божай Валадаркі ў завулку Ламаносава.

Пад новую рымска-каталіцкую парафію збіраюцца заняць плошчу ў 0,70 га. У двухпавярховым храме адначасова змогуць знаходзіцца каля 200 чалавек. Акрамя таго, на ўчастку пабудуюць гаспадарчы блок, нядзельную школу, дзіцячыя пляцоўкі і пляцоўку для цвёрдых бытавых адходаў. Тэрыторыю вакол агародзяць вечназялёнымі раслінамі.

Брестская газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера