Даслаць навіну
Знайсці
16.04.2019 / 15:49 6

Рыгор Васілевіч прапануе ужо цяпер праводзіць некаторыя выбары па змяшанай сістэме

Такую думку выказаў былы суддзя і старшыня Канстытуцыйнага суда, былы Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Рыгор Васілевіч на круглым стале, які праводзіў Выдавецкі дом «Звязда», перадаюць «Мінск-навіны».

Павялічыць выяву

— Я прааналізаваў тэкст і прыйшоў да высновы, што прапарцыйная ці змяшаная выбарчыя сістэмы цалкам могуць быць і на аснове дзейнай Канстытуцыі, — адзначыў Рыгор Васілевіч. — Ці прапаноўваў ужо зараз правесці выбары ў абласныя Саветы па змяшанай сістэме. У нас не практыкуецца прыняцце нарматыўна-прававых актаў у выглядзе эксперыменту, але чаму не паспрабаваць на абласным узроўні?

На думку Рыгора Васілевіча, патэнцыял цяпер дзейнай рэдакцыі Асноўнага Закона сёння далёка не вычарпаны:

— Карэктывы могуць быць. Але ўжо зараз парламент можа больш актыўна рэалізоўваць кантрольныя паўнамоцтвы, прапісаныя ў Канстытуцыі. Магчымыя пераразмеркаванне ўладных паўнамоцтваў, надзяленне парламента дадатковымі правамі. Але і тая сістэма, якая прадугледжана цяперашняй Канстытуцыяй, прадугледжвае ўзаемадзеянне уладаў. Па сутнасці, дзейная рэдакцыя Асноўнага Закона прадугледжвае моцныя парламент і кіраўніка дзяржавы.

На думку прафесара Васілевіча, трэба больш актыўна праводзіць мясцовыя рэферэндумы — хай народ вучыцца адказваць за прынятыя рашэнні. 

0
счётчик Гейгера / адказаць
16.04.2019 / 21:17
Что обсуждают: шило на мыло ! Выборов то нет, по сути нет выборов, цифры указывает диктатор при проведении избирательного фарса на президента, в остальных случаях - соответствующие идеологи.
НЕТ ОППОЗИЦИИ В УЧАСТКОВЫХ КОМИССИЯХ С ПРАВОМ ПОДПИСАНИЯ ВСЕХ БЮЛЛЕТЕНЕЙ НА ОБРАТНОЙ СТОРОНЕ - НЕТ И ВЫБОРОВ. И ЭТО-АКСИОМА !
0
гыгыгы / адказаць
16.04.2019 / 21:32
"Народ павинен несци адказнасць...." Рыгор Аляксенвич, я гатовы несци адказнасць за свае рашэнни, але пры усей да Вас павеге я не гатовы несци адказнасць за рашэнни, якия будуць прымацца тыми, хто будзе личыць выники гэных месных "рэферэндумау."
4
Брыдкая пачвара / адказаць
16.04.2019 / 23:24
Па першае : а ці патрэбны депутатам дадатковыя паўнамоцтвы, ім і так Не дрэнна, а па другое —якая можа змешаная сістэма, калі ў Беларусі нават сур'ёзных партый няма. Максімум «Белая Русь» Гайдукевіча
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31