Знайсці
16.04.2019 / 15:307РусŁacБел

Арцыбіскуп Кандрусевіч пра знос крыжоў у Курапатах: Я не мог маўчаць

Мітрапаліт нядаўна перанёс аперацыю на хрыбетніку, таму не можа сядзець, а стаіць, фота catholic.by

16 красавіка Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з журналістамі на традыцыйнай прэс-канферэнцыі напярэдадні Вялікадня. Была закранутая і тэма Курапатаў, паведамляе catholic.by

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што нядаўні знос крыжоў у Курапатах скалынуў шырокую грамадскасць і выклікаў боль і непаразуменне ў беларускіх хрысціянаў розных канфесій. Каментуючы гэтае святатацтва, іерарх, у прыватнасці, адзначыў:

«Вялікі пост. У цэнтры ўвагі мы ў Касцёле, і ў Праваслаўнай Царкве, ва ўсіх хрысціянаў мы ставім Крыж. Мы пакланяемся Крыжу <…> І ў гэты самы час зносяцца Крыжы… З дазволам, без дазволу пастаўленыя — гэта ўжо другасная справа. Я за тое, каб усё было паводле закона, аднак калі іх ставілі, асабліва ніхто не пярэчыў. Крыж — гэта сімвал хрысціянства, <…> гэта — святыя рэчы для людзей. (…) Таму я не мог маўчаць, бо гэта — знявага Крыжа».

У адказ на правакацыйны і зняважлівыя каментары, пакінутыя некаторымі карыстальнікамі ў адрас арцыбіскупа Кандрусевіча з нагоды яго зваротаў адносна знішчэння Крыжоў у Курапатах, іерарх з годнасцю адказаў:

«Я нарадзіўся ў Беларусі. Я — грамадзянін Беларусі. Я не выбіраю сваёй Бацькаўшчыны, але служу сваёй Бацькаўшчыне, якой з’яўляецца Беларусь».

Усім нядобразычліўцам арцыбіскуп Кандрусевіч параіў не траціць марна сваёй энергіі на зласлівыя допісы

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў тэрмінова прыпыніць знос крыжоў у Курапатах

«Не зносьце крыжоў! Спыніце крыжалом!» Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з новым зносам крыжоў у Курапатах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930