Знайсці
16.04.2019 / 13:35РусŁacБел

Мінадукацыі распавялі аб новаўвядзеннях уступнай кампаніі

Удасканаленая методыка разліку балаў ЦТ, бюджэтныя месцы для замежнікаў і паступленне на скарочаны тэрмін навучання па адной спецыяльнасці ў розныя ВНУ — аб гэтых новаўвядзеннях уступнай кампаніі распавяла сёння першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава ў прэс-цэнтры БелТА

«Уступная кампанія гэтага года мае некаторыя асаблівасці. Гэта адзіныя прафесійныя ўнутраныя выпрабаванні для абітурыентаў у ВНУ на скарочаны тэрмін для адной і той жа спецыяльнасці», — сказала Ірына Старавойтава. Маецца на ўвазе тое, што можна здаць экзамен на канкрэтную спецыяльнасць у адной ВНУ, а потым выкарыстоўваць выпіску з вынікамі для паступлення ў другую — на тую ж спецыяльнасць. Гэта прымусіць установы адукацыі канкураваць за абітурыентаў.

«Таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі іншых дзяржаў, якія маюць выдатныя поспехі ў вучобе, змогуць атрымаць вышэйшую адукацыю ў Беларусі на бюджэтнай аснове па грантах», — дадала Ірына Старавойтава.

Нарэшце, у 2019 годзе ўдасканалена методыка разліку балаў ЦТ.

«Яна дазваляе не толькі ранжыраваць абітурыентаў па іх узроўню падрыхтоўкі, але і супаставіць вынікі ЦТ з вынікамі навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», — патлумачыла першы намеснік міністра. Сам падлік балаў будзе ажыццяўляцца ў аўтаматычным рэжыме.

У Беларусі 2 мая пачынаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах і стартуе ўступная кампанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031