Даслаць навіну
Знайсці
16.04.2019 / 14:45 6

Інстытут гісторыі запускае новы часопіс у калабарацыі з расійскімі аўтарамі імперскага толку

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя новага навуковага часопіса «Беларускі гістарычны агляд».

Прэзентацыя адбудзецца ў рамках выязнога мерапрыемства, арганізаванага Нацыянальным прэс-цэнтрам Рэспублікі Беларусь і НАН Беларусі, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нацыстаў.

Прэзентуюць часопіс Аляксандр Рэшыдзеавіч Дзюкаў (Расія), дырэктар фонду «Гістарычная памяць», а таксама Дзмітрый Віктаравіч Суржык (Расія), выканаўчы сакратар Расійска-беларускай асацыяцыі гісторыкаў «Саюзная ініцыятыва памяці і згоды». Гэтыя аўтары маюць рэпутацыю гісторыкаў імперскага толку.

Варта таксама адзначыць, што фонд «Гістарычная памяць» называецца спецслужбамі балтыйскіх краін прапагандысцкім, а ягоная дзейнасць — «скіраванай супраць дзяржаўнасці». 

Аляксандр Дзюкаў метадычна прыцягваўся расійскай тэле-прапагандай у якасці «эсперта-гісторыка» для ачарнення нацыянальных рухаў у краінах-суседках Расіі. 

А гэты заснаваны Інстытутам расійскай гісторыі РАН, Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Фондам «Гістарычная памяць», часопіс ставіць сваёй мэтай развіццё беларусістыкі і збліжэнне расійскіх і беларускіх гісторыкаў на аснове агульнага разумення падзей, з'яў і персаналій мінулага. Часопіс арыентаваны ў першую чаргу на публікацыю рэцэнзій на працы па гісторыі Беларусі (у яе сучасных геаграфічных межах), што асвятляюць трансфармацыю сацыяльнай структуры насельніцтва, развіццё беларускага нацыянальнага руху, дынаміку геаграфічных межаў, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, геапалітычныя імператывы развіцця Беларусі, унутранага развіцця і ўзаемадзеяння з іншымі дзяржавамі і народамі, уплыў глабальных канфліктаў на мінулае і сучаснае Беларусі, паведамляюць аўтары.

Другі нумар часопіса будзе прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кіраўнік Інстытута гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч патлумачыў «Нашай Ніве», што, не гледзячы на назву, часопіс выдаецца ў Расіі. 

Нічога кепскага Даніловіч у ім не бачыць і лічыць яго «патрэбным». 

nasb.gov.by

2
rosas / адказаць
17.04.2019 / 00:11
Деньги не пахнут.
2
Libertarian / адказаць
17.04.2019 / 10:31
Чаму я ня здзіўлены?
2
Танчык / адказаць
17.04.2019 / 15:12
Чыей гісторыі гэты інстытут за грошы беларускіх падаткаплацельшчыкаў? Няхай дадуць справаздачу, што карыснага для краіны яны зрабілі за бюджэтны сродкі. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31