Знайсці
16.04.2019 / 12:441РусŁacБел

У Мінску BMW вылецеў на прыпынак, урэзаўся ў слуп і збіў траіх пешаходаў

Фота ДАІ

Здарэнне адбылося днём 16 красавіка на вуліцы Пляханава, піша Tut.by.

Кіроўца BMW ехаў з боку вуліцы Якубава ў напрамку праспекта Ракасоўскага. Пры павароце налева ён не справіўся з кіраваннем, наехаў на бардзюрны камень, асвятляльную мачту і рэкламны слуп з афішамі, пасля чаго збіў трох пешаходаў, якія чакалі транспарт

У выніку ДТЗ адзін пешаход атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу, яшчэ двое ад шпіталізацыі адмовіліся. Кіроўца ў аварыі не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930