Знайсці
16.04.2019 / 11:133РусŁacБел

Для зборнай Беларусі па хакеі вызваліўся неблагі варатар

Каманда беларускага брамніка Дзмітрыя Мільчакова саступіла ў вырашальным паядынку паўфінальнай серыі плэй-оф, паведамляе сайт Федэрацыі хакея.

«Тршынец» на родным лёдзе апынуўся мацней за «Пльзень» Дзмітрыя Мільчакова — 5:1, што забяспечыла камандзе месца ў фінале (лік у серыі 4:3).

Такім чынам, клубны сезон для Дзмітрыя завяршыўся.

Пасля гульні трэнерскі штаб зборнай Беларусі звязаўся з брамнікам, які выказаў гатоўнасць далучыцца да нацыянальнай каманды. Дзмітрый прыляціць у Беларусь у сераду, 17 красавіка.

Нагадаем, што зборная Беларусі згуляе ў дывізіёне, куды вылецела пасля 15 гадоў перабывання ў эліце. Турнір пройдзе з 29 красавіка па 5 мая ў Нур-Султане.

Супернікамі нашай каманды будуць зборныя Казахстана, Славеніі, Венгрыі, Літвы і Паўднёвай Карэі.

Расклад гульняў наступны:

29 красавіка: Беларусь — Літва,

30 красавіка: Беларусь — Венгрыя

2 мая: Беларусь — Славенія

4 мая: Беларусь — Казахстан

5 мая: Беларусь — Паўднёвая Карэя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930