Знайсці
16.04.2019 / 10:385РусŁacБел

«Успрынялі бяду, як сваю». Мясніковіч выказаў французам шкадаванні ў сувязі з пажарам у Нотр-Даме

Беларусы шкадуюць пра вялікую бяду — пажар у саборы Нотр-Дам, беларусы ўспрынялі яе, як сваю. Пра гэта падчас сустрэчы з французскімі парламентарыямі ў Мінску заявіў кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, піша Tut.by

У гэтыя дні ў сталіцы Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца дэлегацыя французскіх парламентарыяў, у якую ўвайшлі старшыня групы дружбы «Францыя—Беларусь» Шарль Гене, намеснік старшыні камісіі па фінансах Сената Францыі Жан Бізэ, старшыня камісіі па еўрапейскіх справах Сената Вінcэнт Эбле. У пачатку сустрэчы ў Савеце Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч выказаў ім свае шкадаванні ў сувязі з пажарам.

«Мы ў Беларусі шкадуем пра бяду — пажар у саборы Нотр-Дам, гэта сапраўды адна з галоўных славутасцяў Францыі, сімвал Парыжа. Беларусы, як і іншыя, мяркую, неабыякавыя людзі ў іншых краінах свету, успрынялі гэтую бяду як сваю. Выказваем нашы шчырыя шкадаванні», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня групы дружбы «Францыя-Беларусь» Шарль Гене падзякаваў Мясніковічу за словы спачування.

«Сапраўды, гэта вестка ўзрушыла нас, і вашы словы кладуцца нам на сэрцы. Дзякуй вам», — сказаў Гене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930