Знайсці
16.04.2019 / 10:238РусŁacБел

Самы багаты чалавек Еўропы дае на аднаўленне Нотр-Дама 200 мільёнаў еўра

Фота з Вікіпедыі

Французскі мільярдэр Бернар Арно даў на аднаўленне пашкоджанага пажарам Нотр-Дама 200 мільёнаў еўра, паведамляе Associated Press. 

Бернар Арно — прэзідэнт групы кампаній Louis Vuitton Moët Hennessy. Адзін з найбагацейшых людзей планеты. У красавіку 2018 г. прызнаны самым багатым чалавекам Еўропы, ён валодае 81 млрд еўра, у агульнасусветным рэйтынгу займае пятую пазіцыю паводле Bloomberg Billionaires Index.

Раней стала вядома, што 100 мільёнаў еўра ахвяруе на аднаўленне Нотр-Дама іншы мільярдэр — Франсуа-Анры Піно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031