Даслаць навіну
Знайсці
15.04.2019 / 19:24 11

Цяпер ясна, што будзе на месцы разбуранага дома Максіма Гарэцкага ФОТАФАКТ

Ні памятнага знака, ні іншай згадкі — вось што мы маем пасля разбурэння ў 2012 годзе дома, у якім жыў Максім Гарэцкі. Двухпавярховы будынак, які па праву лічыўся сапраўдным помнікам драўлянага дойлідства, месціўся ля хімічнага корпуса акадэміі ў Горках. На апошнім суботніку гэта месца шчыльна засадзілі маладымі дрэвамі, пішуць horki.info.

Павялічыць выяву

На месцы дома, у якім жыў Максім Гарэцкі, будзе гай.

На ўсю Беларусь гэта быў адзіны захаваны да нашага часу дом, у якім жыў Максім Гарэцкі. Мясцовыя чыноўнікі прынялі рашэнне знесці будынак падчас падрыхтоўкі горада да «Дажынак». Супраць гэтага выступілі сваякі пісьменніка і некалькі сотняў мясцовых жыхароў, якія паставілі свае подпісы пад адпаведным зваротам. Міністэрства культуры таксама рэкамендавала мясцовым уладам захаваць дом і зрабіць у ім мемарыяльную кватэру пісьменніка.

Павялічыць выяву

Так знішчалі дом Гарэцкага падчас падрыхтоўкі да «Дажынак».

Максім Гарэцкі — класік беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў Мсціслаўскім раёне. Вучыўся ў Горках, а потым працаваў загадчыкам кафедры ў нашай акадэміі. Пісьменнік стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій і быў расстраляны ў 1938 годзе.

0
Ladzimir / адказаць
16.04.2019 / 06:27
Бадла заўседы застанецца быдлам, як яго ні радзі, якую пасаду не давай. Гэта хвароба незлечная на Беларусі.
0
Northbelarusan / адказаць
16.04.2019 / 10:56
Паскуды! Як можна руйнаваць прыгожы дом дзеля Дажынак? Вас у турму!
0
меркаванне / адказаць
16.04.2019 / 13:51
На месцы сваёй разваленай хаты саарудзіў навадзел, такі ж "прыгожы", як зачос на ўласнай галаве, каб экскурсіі вадзілі і распавядалі пра "карыфея усіх часоў і народаў"? Думаю, што ўрэшце рэшт, прыдзецца раскашэльвацца на маўзалей з кругласуткавай вартай, каб не прыбіраць пасля наведвання благадарных патомкаў. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31