Знайсці
15.04.2019 / 16:116РусŁacБел

У МЗС і Дзяржкамваенпраме абверглі гібель беларускіх спецыялістаў у Сірыі

Інфармацыю пра гібель беларускіх спецыялістаў у Сірыі абверглі як у МЗС, так і ў Дзяржкамваенпраме, паведамляе Tut.by.

Паводле выдання Debka, 13 красавіка Ізраіль нанёс ўдары па Сірыйскім цэнтры навуковых даследаванняў і распрацовак у горадзе Мас'яф. У выніку загінулі і атрымалі раненні іранскія і сірыйскія спецыялісты, а таксама ваенныя эксперты з Беларусі і КНДР.

Чытайце таксама: Ізраільскі СМІ: У Сірыі загінулі беларускія вайсковыя спецыялісты

«Катэгарычна абвяргаем гэтую інфармацыю», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Прадпрыемства «Белзнешпрамсэрвіс» уваходзіць у структуру Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі (Дзяржкамваенпрама).

«Пачнем з таго, што «Белзнешпрамсэрвіс» — спецэкспарцёр ваеннай тэхнікі і ракетнымі тэхналогіямі не займаецца. Таксама смею вас запэўніць, што прадстаўнікоў «Белзнешпрамсэрвісу» ў Сірыі няма», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамваенпрама Уладзімір Лаўранюк.

І ў МЗС, і ў Дзяржкамваенпраме назвалі публікацыю ізраільскага партала фальсіфікацыяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера