Даслаць навіну
Знайсці
15.04.2019 / 15:57 6

Суд над блогерам Пятрухіным: пракурор патрабуе два гады «хіміі»

Павялічыць выяву

Суд Ленінскага раёна Брэста 15 красавіка працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага блогера Сяргея Пятрухіна, якога абвінавачваюць па ч. 2 арт. 188 («Паклёп») і ч. 2 арт. 189 («Абраза») Крымінальнага кодэксу. Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук, паведамляе spring96.org 

У якасці пацярпелых выступаюць супрацоўнікі Ленінскага РАУС Сяргей Ігнацюк, Дзмітрый Якушэвіч, Ігар Галянціч і Сяргей Такун.

Сёння, як і ў мінулыя дні, загадзя на суд прыйшло шмат супрацоўнікаў міліцыі. 

Пятрухін заявіў хадайніцтва аб допыце сведкі Каліноўскага, які нібыта стаў ахвярай збіцця адным з пацярпелых міліцыянтаў. Па факту збіцця іншага сведкі Камінскага восем разоў адмаўлялася ў завядзенні крымінальнай справы.

«Вінаватасць Пятрухіна падцвярджаецца матэрыяламі справы, якія былі вывучаны падчас судовага разбіральніцтва», — зачытвае пракурор падрыхтаваную прамову.

Таксама пракурор сцвярджае, што эксперт не можа прама адказаць на пытанне аб тым, ці мелі месца паклёп і абраза. 

«Гэта людзі навукі. Сваёй навукі. Гэта тое ж самае, што спытаць у яго, ці мела месца забойства. Заключэнне прафесара Лукашанца з'яўляецца толькі прыватным меркаваннем вучонага, якое не можа быць пакладзена ў аснову абвінавачання»- кажа пракурор.

Пракурор звяртае ўвагу суддзі, што дзейнасць Пятрухіна мае публічны характар.

«Раней судзімы не быў, але прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. З'яўляецца ІП. Характарызуецца станоўча. Прашу прызнаць Пятрухіна вінаватым і прызначыць па арт 188 КК 100 б.в. па арт. 189 КК - абмежаванне волі на 2 гады з накіраваннем і спагнання шкоды на карысць пацярпелых», — кажа пракурор.

Па сукупнасці - абмежаванне волі на 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штраф.

0
фелікс / адказаць
15.04.2019 / 21:16
даведка, абараняюць вашае права быць абманутым.
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
15.04.2019 / 21:40
"элегантна" перадзёрнулі. "абраза" ў эпітэтах закрыла сабою тэму магчымага злоўжываньня ўладаю, а то і якога іншага артыкула КК у дзеяньнях "пацярпелых" міліцыянтаў.
0
Прохожий / адказаць
15.04.2019 / 22:43
блін - ужо прастых блогераў судзяць... - ганьба ўладзе!!!!!!!!!!!!!!!! у 21 стапгоддзі...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30