Знайсці
15.04.2019 / 15:242РусŁacБел

Большасць затрыманых у Брэсце адпусцілі: суд пройдзе напярэдадні наступнай акцыі пратэсту

Раніцай 15 красавіка з ізалятара Ленінскага РАУС пачалі выходзіць жыхары Брэста і Брэсцкага раёна, большасць з якіх затрымалі ў пятніцу, калі яны прыйшлі ў міліцыю па позвах у якасці сведак, паведамляе Брэсцкая газета.

Чакалася, што ўсіх затрыманых, як звычайна, прывязуць у суд на вуліцу Леванеўскага, але суддзя Аляксандр Семянчук з сакратаром сам прыехаў у РАУС.

Першай адпусцілі Таццяну Фесікаву, якую затрымалі ўчора. Суд над ёй за раздачу на плошчы Леніна жоўтых шарыкаў пройдзе 25 красавіка.

Двух затрыманых актывістаў пакаралі штрафамі. Мікалай Трацюк атрымаў 10 базавых велічыняў штрафу (255 рублёў) за акцыю 14 красавіка, а Алег Ярмоленка — 30 базавых (765 рублёў) за акцыю 7 красавіка.

Да абеду з РАУС з позвамі на 18 красавіка выйшлі Дзям'ян Лепясевіч, Алег Вялаў, Дзяніс Малашанка, Дзмітрый Андрасюк, Сяргей Свірскі, Уладзіслаў Абрамовіч, Уладзімір Казлоўскі і праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Іх будуць судзіць за шэсце 7 красавіка па вуліцы Савецкай і Машэрава. Тады калона з некалькіх соцень праціўнікаў акумулятарнага завода прайшла па горадзе з лозунгамі супраць завода.

Дзмітрый Бекалюк быў аштрафаваны на адну базавую велічыню. Суд улічыў, што ў Дзмітрыя двое малых дзяцей, маці-інвалід і з улікам адбытых сутак.

Позвы на 18 красавіка азначаюць, што судзіць людзей маюць роўненька напярэдадні чарговага «кармлення галубоў», якое праціўнікі акумулятарнага завода ладзяць у нядзелі на цэнтральнай плошчы горада.

Сотні людзей ізноў прайшлі шэсцем у Брэсце, нягледзячы на арышты. Людзей затрымлівалі на вуліцах, іх адбівалі ВІДЭА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера