Знайсці
15.04.2019 / 13:294РусŁacБел

Кіраўнік Беларусі заявіў пра спробы Захаду «пабіць» Турцыю за куплю С-400

aa.com.tr

За куплю расійскіх зенітна-ракетных комплексаў C-400 Турцыю не проста крытыкуюць, а фактычна збіваюць, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю агенцтву «Анадолу» напярэдадні свайго візіту ў Турцыю.

«Амерыканцам не падабаецца ваша пазіцыя. Вы закупілі ў Расіі абарончую зброю, якую вам вельмі трэба і якая таннейшая. Вас таксама за гэта ўжо не крытыкуюць, а спрабуюць пабіваць. За любую палітыку незалежнасці Анкару пачынаюць крытыкаваць, нападаць на Турцыю», - сказаў Лукашэнка.

На яго думку, гэта сведчыць пра тое, што Турцыя займае правільную пазіцыю з пункту гледжання абароны сваіх нацыянальных інтарэсаў. «Як толькі вашыя канкурэнты, а можа, і супернікі, пачынаюць вас крытыкаваць, ведайце, што вы робіце правільна, хоць яны не праціўнікі вам, вы ў адным «плугу» »НАТА», — адзначыў кіраўнік Беларусі, падкрэсліўшы, што ў гэтым ён падтрымлівае Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031