Знайсці
15.04.2019 / 13:132РусŁacБел

Жыхары Казані пераблыталі канцэрт Макса Каржа з ​​землятрусам і выклікалі МНС

Жыхары Казані пераблыталі канцэрт беларускага спевака Макса Каржа з ​​землятрусам і выклікалі ратавальнікаў МНС. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на упраўленне МНС Расіі па Татарстане, аднак, на сайце МНС інфармацыі аб такіх выкліках няма.

Жыхары дамоў, размешчаных паблізу палаца спорту «Татнефть-Арэна», дзе 14 красавіка выступаў Корж, распавялі пра штуршкі, з-за якіх у іх у дамах трэсліся люстры, адчувалася невялікая вібрацыя. Ратавальнікі праверылі кватэры, але ніякіх вібрацый не зафіксавалі.

Пазней высветлілася, што прычынай праблемаў і эпіцэнтрам штуршкоў была канцэртная пляцоўка, дзе праходзіла мерапрыемства. Пасля заканчэння канцэрта штуршкі спыніліся. Ратавальнікі адзначылі, што пагрозы абрушэння будынкаў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930