Знайсці
15.04.2019 / 12:391РусŁacБел

Мінэнерга расказала аб змене тарыфаў пасля запуску БелАЭС

Тарыфы на электраэнергію пасля запуску Беларускай АЭС будуць залежаць у тым ліку ад дамоўленасці па цане на газ, росту тарыфаў для рэальнага сектара не чакаецца. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк сёння на форуме «Атамэкспа» у Сочы, паведмляе БелТА.

«Створана спецыяльная рабочая група, якая адпрацоўвае розныя сцэнары тарыфнай палітыкі. Мы ўжо моцна прасунуліся па тарыфнай палітыцы з мэтай павышэння прывабнасці электраэнергіі як у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, побыце, так і па іншых напрамках. Тарыфнае меню вельмі моцна пашырылася ў гэтым годзе, і мы далей працуем «, - сказаў Міхаіл Міхадзюк.

На тарыфы будуць уплываць у тым ліку дамоўленасці па цане на газ. «Атамная энергія будзе замяшчаць толькі да 5 млрд куб.м газу. Застаецца яшчэ вялікі аб'ём электраэнергіі на газе, а прадавацца будзе мікс: атамная і газавая электраэнергія, так што многае залежыць ад таго, як складуцца цэны на газ», - растлумачыў намеснік міністра.

Спецыяльная група па тарыфах будзе працаваць пастаянна, тарыфная палітыка кожны год пераглядаецца зыходзячы з існуючых абставін. Што тычыцца магчымага росту коштаў на электраэнергію для рэальнага сектара, то Міхаіл Міхадзюк адзначыў, што такіх прагнозаў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930