Знайсці
15.04.2019 / 10:581РусŁacБел

З 15 красавіка ўводзіцца забарона на лоўлю судака

З мэтай захавання папуляцыі судака і стварэння спрыяльных умоў для яго размнажэння, у тым ліку ў пераднераставы і паслянераставы перыяды, у рыбалоўных угоддзях Беларусі з 15 красавіка па 30 мая ўводзіцца забарона на яго лоўлю. У выпадку ненаўмыснага вылаву судака рыбу неабходна адпусціць, піша Звязда.

— За незаконную лоўлю судака ў названы перыяд прадугледжана адміністрацыйная адказнасць з накладаннем штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь, магчыма таксама канфіскацыя прылад лоўлі. Пры гэтым за кожную асобіну судака, злоўленую падчас забароны, прыйдзецца пакрыць прычыненую шкоду па трайной таксе — 18 базавых велічынь або 441 рубель. Калі агульная сума шкоды складзе больш за 100 базавых велічынь, можа быць распачата крымінальная справа, — расказалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі з рыбай, лоўля якой у дадзены час забаронена (судак), без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, цягне накладанне штрафу ад 5 да 30 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930