Знайсці
15.04.2019 / 10:35РусŁacБел

Нацбанк выпускае памятныя манеты «II Еўрапейскія гульні»

Нацыянальны банк 15 красавіка выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «II Еўрапейскія гульні 2019 года. Мінск»:

— залатую — намiналам 50 рублёў, вагой 7,78 г, пробай сплаву 999, дыяметрам 25,00 мм, тыражом 300 штук;

— срэбную — наміналам 20 рублёў, вагой 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 1 500 штук;

— медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, вагой 19,50 г, дыяметрам 37,00 мм, тыражом 3 000 штук.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Манеты адчаканены на Літоўскім манетным двары якасцю: залатая і срэбная — «пруф», медна-нікелевая — «пруф-лайк».

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930