Знайсці
14.04.2019 / 16:454РусŁacБел

Беларусы на МАЗе прайшлі першы этап ралі Morocco Desert Challenge

Каманда «МАЗ-СПОРТаўта» праехала першы этап ралі-рэйду Morocco Desert Challenge, паведамілі БелТА ў прэс-службе ААТ «МАЗ».

У першы дзень гоншчыкі пераадолелі спецучастак даўжынёй 216 км. Новы капотны МАЗ, які ўпершыню ўдзельнічае ў спаборніцтвах такога высокага ўзроўню, амаль адразу вырваўся наперад і нейкі час ішоў першым сярод грузавікоў. Але з-за дрэннай бачнасці беларускія гоншчыкі збіліся са шляху, заблытаўшыся ў навігацыі.

У выніку Сяргей Вязовіч паказаў 15-ы час - 3 гадзіны 14 мін. Пераможцам заезду стаў Марцін ван дэн Брынк на Renault, які прыехаў раней на 27 хвілін. МАЗ Аляксея Вішнеўскага фінішаваў на 16-м месцы, адстаўшы ад партнёра па камандзе на 2 хвіліны.

«Для нас дзень склаўся добра. Большую частку трасы мы лідзіравалі, але калі выйшлі на першую пазіцыю, дагналі адразу шэсць джыпаў, якія ехалі ў пыле адзін за адным. Вецер быў спадарожны, пыл ішоў разам з намі. У нейкі момант памыліліся ў навігацыі і сышлі ў бок: патрацілі каля паўгадзіны, каб знайсці маршрут і вярнуцца на трасу. Затое ніякіх праблем з машынай не ўзнікала. Капотнік прыемна паводзіць сябе на дарозе. Па адчуваннях можам ехаць хутчэй, але пакуль прывыкаем», - распавёў лідар беларускай каманды Сяргей Вязовіч.

На другім этапе экіпажы чакае спецучастак даўжынёй 402 км. Большая частка шляху пройдзе па пустыні Сахара, але будзе шмат і хуткасных адрэзкаў.

Ралі-рэйд Morocco Desert Challenge праходзіць у Марока 12—20 красавіка. Большая частка трасы пралягае па пустыні і пясчанай мясцовасці, а сярод перашкод - выдмы, зыбучыя «феш-феш» і высахлыя рэчышчы рэк. Маршрут гонкі складае 2741 км і падзелены на 8 этапаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930