Знайсці
14.04.2019 / 15:341РусŁacБел

У Мінску матацыкліст, уцякаючы ад ДАІ, урэзаўся ў шлагбаўм

У Мінску ліхач на матацыкле спрабаваў уцячы ад экіпажа Дзяржаўтаінспекцыі. Такая інфармацыя размешчаная на телеграм-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, паведамляе БелТА.

Фота з Тэлеграм-канала Пост ДАІ.

Увечары 13 красавіка, экіпаж ДПС аддзела ДАІ Ленінскага РУУС Мінска пераследваў матацыкліста, які рухаўся з перавышэннем хуткасці, парушаў правілы дарожнага руху і праігнараваў патрабаванне супрацоўнікаў спыніцца.

Ліхач выехаў на праспект Пераможцаў і ў раёне скрыжавання з завулкам Вяснінка, спрабуючы аб'ехаць аўто, што спыніліся на чырвонае святло, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў машыну аператыўнага прызначэння.

Праехаўшы яшчэ каля 50 м, матацыкліст уляцеў у шлагбаўм. Кіроўца быў затрыманы супрацоўнікамі спецпадраздзялення ДАІ. Пры затрыманні матацыкліст супраціўляўся. Цяпер мужчына знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930