Знайсці
14.04.2019 / 11:0927РусŁacБел

Зяленскі патлумачыў, чаму не здаваў аналізы разам з Парашэнкам

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што не паехаў здаваць аналізы на наркотыкі на НСК «Алімпійскі» таму, што ён нібыта атрымаў сакрэтную інфармацыю аб падрыхтоўцы там супраць яго правакацыі. Але за мяжой ён аналізы здаў бы, піша «Украінская праўда».

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю, апублікаваным на канале Навіны Украіны ў YouTube

«Калі-небудзь, пасля ўсіх гэтых выбараў, на свет пральецца інфармацыя, як на НСК «Алімпійскі» хтосьці рыхтаваў супраць мяне правакацыю. Я туды не паехаў. Зараз я не гатовы пра гэта казаць», — заявіў Зяленскі.

«Я не хацеў ехаць на НСК па прычыне вельмі простай: я не ведаў, што там будуць рабіць з маімі аналізамі потым», — заявіў ён, дадаўшы, што гэта звязана з той сакрэтнай інфармацыяй, пра якую ён казаў.

Зяленскі здаў аналізы ў прыватнай медыцынскай клініцы.

Зяленскі выклікаў Парашэнку на дэбаты пасля першага тура выбараў, у якім заняў першае месца. Лідар галасавання прызначыў Парашэнку ўмовы: дэбаты павінны прайсці на найбуйнейшай спартыўнай арэне Украіны, іх трансляцыя павінна ісці ўжывую. Акрамя таго, удзельнікі павінны будуць здаць тэсты на алкаголь і наркотыкі.

5 красавіка Зяленскі і Парашэнка здалі аналізы. Папярэдняе даследаванне паказала, што ў іх мачы і крыві сляды наркатычных рэчываў адсутнічаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930