Даслаць навіну
Знайсці
13.04.2019 / 22:20 6

Апублікавана ВІДЭА першага палёту самага вялікага самалёта ў свеце

Заснаваная ў 2011 годзе Stratolaunch Systems правяла першы палёт самага вялікага ў свеце самалёта-носьбіта Stratolaunch.

На кадрах бачна, як самалёт ляціць у бок ветракоў у суправаджэнні іншага апарата.

У Stratolaunch два фюзеляжы, ён важыць 226 т, размах яго крылаў складае 117,3 м, для параўнання: у савецкага транспартніка Ан-225 «Мрія» — 88 м. Гэты самалёт прызначаны для вываду ракет і спадарожнікаў на арбіту з вышыні больш за 9 тыс. м.

Будаўніцтва Stratolaunch завяршылі ў чэрвені 2017-га. Тады ж гендырэктар Stratolaunch Systems Жан Флойд заявіў, што ў хуткім часе пачнуцца наземныя і лётныя выпрабаванні.

Запуск спадарожнікаў з дапамогай самалёта-носьбіта можа быць таннейшы, чым пры выкарыстанні традыцыйных ракет. Так, Stratolaunch не патрэбныя стартавыя пляцоўкі, а расход паліва ў яго меншы, чым у ракеты-носьбіта. Пры гэтым на запуск самалёта не так моцна ўплываюць умовы надвор'я — паветранае судна можа абляцець шторм.

18
хамса / адказаць
14.04.2019 / 09:55
канечне папярэдне спытала ў мужа (які ведае ўсё)): а ці падалі калі пасажырскія самалёты Белавія? (канечне, я загадзя ведала адказ.. бо ведаю сваю зямлю і сваіх людзей)) канечне ён адказаў: не.. ну і наконт эмбраера трохі пацікавілася.. муж сказаў: звышнадзейны самалёт.. і трохі глянула ў сваёй любімай) вікі: 7 катастроф усяго.. і ніводнай у паветры.. а толькі на зямлі.. з трасы з'ехаў там і ўсё такое
9
0.5 / адказаць
14.04.2019 / 14:58
Zyrafa, Страну в штопор загнать можно. а тут в небе какую то этажерку. Штопору карбон не мешает. Я сказал, в штопор. значит в штопор.
1
хамса / адказаць
16.04.2019 / 22:04
угу.. что думаете - не разгадала и эту вашу картинку - на двоих типа два крыла?
и поняли наверное уже адказ мой - я могу быть только одна. и доверять не могу никому.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30