Даслаць навіну
Знайсці
13.04.2019 / 11:56 8

Гатуем рыбу па-новаму — у паніроўцы з грэцкімі арэхамі

Канечне, усе мы чулі, што рыба і морапрадукты надзвычай карысныя і трэба як мага больш дадаваць іх у свой рацыён. Але мора свайго ў нас няма, а беларускія крэветкі — гэта толькі нагода пажартаваць. Вось нам і застаецца выкарыстоўваць з большага адны і тыя ж віды рыбы. І таму кожны раз, гатуючы яе, хочацца дадаць пэўнага насычанага смаку.

Для сённяшняга рэцэпту вы можаце ўзяць не толькі траску, але і любую «мясістую» белую рыбу. Пажадана філе, каб за сталом ні пра што не хвалявацца, а толькі атрымліваць асалоду ад смаку.

Нам спатрэбіцца:

  • 500 гр. філе траскі;
  • 60 гр. масла;
  • 50 гр. грэцкіх арэхаў;
  • 50 гр. паніровачных сухароў;
  • 50 гр. пармезану;
  • цэдра 1 лімона;
  • соль, перац;
  • алей.

На соус:

  • 100 мл нятлустай смятаны;
  • 100 мл вады;
  • 1 ст.л. каперсаў;
  • некалькі галінак пятрушкі.

Філе прамакнуць папяровым рушніком і выкласці на процівень, змазаны алеем. Філе солім і перчым.

Гатуем пасыпку. Мелем арэхі, тром пармезан на дробнай тарцы, змешваем разам з сухарамі і цэдрай, дадаем мяккае масла і добра змешваем. Атрыманую пасту выкладаем на рыбнае філе.

Запякаем рыбу пры 180 градусах прыкладна 20-25 хвілін.

Тым часам прыгатуем соус. Смятану змешваем з вадой і, пастаянна памешваючы, падаграем, не даводзячы да кіпення. Дадаем соль, перац, дробна нарэзаныя каперсы і пятрушку. Паліваем соусам рыбу. Можна яшчэ трохі апырскаць лімонным сокам.

Смачна есці!

Павялічыць выяву

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

1
хамса / адказаць
14.04.2019 / 18:40
грэцкі арэх - гэта банальшчына і папса.. іншая справа, напрыклад, гарахіс) жвій, абкладзіцеся нарэшце слоўнікамі, калі хочаце хоць на 5% зразумець мяне)
0
Жвір / адказаць
14.04.2019 / 20:31
А што там за экзотыка, на талерачцы, побач з рыбай, такое барвовае ?
1
Максим Дизайнер / адказаць
15.04.2019 / 13:34
Отлично. Прекрасное блюдо. Полковники почитают, и перестанут набивать пузо свиными котлетами на ночь глядя, после двух работ. И погонят бощ...к на работу
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30