Даслаць навіну
Знайсці
12.04.2019 / 20:20 6

Рассельгаснагляд папрасіў ФСБ спыніць фальшывы транзіт беларускіх тавараў

Рассельгаснагляд выявіў 28 беларускіх кампаній, якія займаліся шэрымі пастаўкамі жывёлагадоўчай прадукцыі. Па дакументах тавары адпраўлялі транзітам у Казахстан і Кыргызстан, аднак фактычна яны заставаліся ў Расіі, паведаміла журналістам афіцыйны прадстаўнік Рассельгаснагляду Юлія Мелана.

Павялічыць выяву

Фота Ірыны Арахоўскай

Спецыялісты службы прааналізавалі транзітныя пастаўкі з Беларусі праз Расію ў Казахстан і Кыргызстан. Увагу прыцягнула хуткасць — кампаніі паспявалі адвезці прадукцыю ў Алматы і Бішкек за 2-5 сутак і вярнуць свой транспарт назад у Беларусь.

Адзін са складоў з такімі таварамі знайшлі ў Санкт-Пецярбургу. Там выявілі 131 т малочнай прадукцыі, якая павінна была адправіцца ў Кыргызстан.

У якасці пасярэднікаў-адпраўнікоў працавалі 28 беларускіх кампаній, у тым ліку ТАА «Танкверт». «Цалкам відавочна, што заснавальнікі кампаніі не выпадкова далі імя арганізацыі, сугучнае з прозвішчам кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта», — заявілі ў службе.

Пасля таго як улады Казахстана і Кыргызстана не пацвердзілі факты дастаўкі тавараў, кампаніі-пасярэднікі спынілі знешнеэканамічную дзейнасць, аднак некаторыя з іх заснавалі новыя юрыдычныя асобы і сталі зноў пастаўляць прадукцыю «фантомным» атрымальнікам.

Дзевяць прадпрыемстваў-вытворцаў пачалі выкарыстоўваць шэрую схему паставак наўпрост, без удзелу пасярэднікаў, адзначылі ў Рассельгаснаглядзе. Каб спыніць такія пастаўкі і незаконную дзейнасць транспартных кампаній Рассельгаснагляд звярнуўся ў ФСБ і Мінтранс.

РБК

23
Мiцька / адказаць
12.04.2019 / 23:12
Молодцы, россияне!
2
Палескі партызан / адказаць
12.04.2019 / 23:55
Мiцька, канешне, малайцы! Актыўна даюць зразумець, што лепей канкурэнцыя на еўрапейскім рынку, чым залежнасць ад расейскага самаўпраўства. Тут я абедзвюма рукамі за "хочаце каб як ва Украіне", якая пераарыентавала свае пастаўкі сельгаспрадукцыі на Еўропу. Трэба ў гэтым браць прыклад з паўднёвага суседа, пакуль не ўсе нішы занятыя.
1
Раман Гангутаў / адказаць
14.04.2019 / 09:06
Палескі партызан, а Эўропа, на тваю думку, ня будзе супраць кантрабанды з Беларусі?) Гэта толькі дрэнная Расея з кантрабандыстамі асьмелілася змагацца, так?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30