Знайсці
12.04.2019 / 18:44РусŁacБел

Дзве жанчыны спрабавалі супакоіць магілёўку, якая плакала. А яна ў адказ іх пабіла

Дзвюх 30-гадовых сябровак збіла на вуліцы магілёўка. Інцыдэнт адбыўся апоўначы на ​​прыпынку грамадскага транспарту «Грунвальдская».

Аказалася, што сябровак збіла 20-гадовая раней не судзімая беспрацоўная дзяўчына, якая праходзіла міма прыпынку ў засмучаных пачуццях. Слёзы прахожай заўважылі дзве прыяцелькі, яны паклікалі яе і спыталі, што адбылося. Дзяўчына пачала распавядаць, што пасварылася з маладым чалавекам, на што жанчыны сталі даваць ёй парады. Але яны магілёўцы не прыйшліся да спадобы. Груба адказаўшы спагадлівым жанчынам, яна накінулася на іх з папрокамі і пачала збіваць.

Адной з сябровак дзяўчына падрапала твар і адарвала кішэню дублёнкі. Абедзве пацярпелыя атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за хуліганства.

mogilevnews.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031