Знайсці
12.04.2019 / 17:3216РусŁacБел

На самай старажытнай царкве Пінска замянілі купал-«цыбулю» ФОТА

Завяршаецца чарговы этап рэканструкцыі Варварынскай царквы ў Пінску. Некалькі гадоў таму тут былі заменены вокны і праведзены вонкавыя аздабленчыя работы. Купал і некаторыя элементы даху перафарбавалі з сіняга ў карычневы колер. На гэтым тыдні на храме замянілі купал, засталося ўсталяваць на яго новы крыж, перадае «Медыя-Палессе».

Свята-Варварынская царква самая старажытная ў Пінску. У савецкія часы гэта быў наогул адзіны праваслаўны храм у сталіцы Палесся.

Першапачаткова гэта быў касцёл бернардынцаў. У 1705 годзе вялікі гетман літоўскі князь Міхаіл Вішнявецкі разам з жонкай Кацярынай заснавалі ў Пінску каталіцкі кляштар ксяндзоў-бернардынцаў. У 1717 годзе драўляны комплекс манастыра быў пабудаваны, у яго ўваходзіў і касцёл Святога Міхаіла Архангела.

У 1770 годзе на месцы драўлянага касцёла пачалося будаўніцтва каменнага. Ён быў пабудаваны ў стылі позняга барока, яго асвяцілі ў 1778 годзе. Яшчэ нядаўна царква выглядала так.

Фота з сацсетак. Яшчэ нядаўна царква выглядала так.

Пасля паўстання 1830—1831 гадоў будынак касцёла перадалі праваслаўнай царкве. Яго перабудавалі, высокі кроквенны дах, пакрыты дахоўкай, зрабілі больш пакатым, а ў цэнтры канька быў узведзены барабан з «цыбульным» купалам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930