Знайсці
12.04.2019 / 16:395РусŁacБел

У Гомелі затрымалі групу непаўналетніх наркакур'ераў

Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гомельскага аблвыканкама затрымалі групу рознічных кур'ераў інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў з шасці чалавек.

Самы старэйшы — 1998 года нараджэння. Астатнія пяцёра — непаўналетнія. Затрыманыя двое 16-гадовых і трое 17-гадовых падлеткаў. Гэта навучэнцы прафліцэя і каледжаў Гомеля, прычым чацвёра сістэматычна спажывалі наркотыкі. Іх старэйшы таварыш нідзе афіцыйна не працаўладкаваны.

Гатовыя да продажу псіхатропы кампанія захоўвала па месцы жыхарства аднаго з падлеткаў у вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна. У хляве каля дома аператыўнікі знайшлі 28 палімерных скруткаў, электронныя шалі, рэспіратары і ўпаковачны матэрыял для фасоўкі наркотыкаў. Яшчэ адна доза гэтага ж псіхатропу была выяўленая пры асабістым вобшуку аднаго з падлеткаў.

Распачатыя крымінальныя справы па частках 1 і 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031