Знайсці
12.04.2019 / 17:5516РусŁacБел

Пракапеня прапанаваў Лукашэнку ўзмацніць у школах вывучэнне англійскай мовы

Фота president.gov.by

Прадпрымальнік Віктар Пракапеня на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам выказаў шэраг заўваг на адрас сферы адукацыі і даў прапановы па яе развіцці, піша БелТА.

Ён лічыць, што ў сферы адукацыі захоўваецца залішняя бюракратычная нагрузка на педагогаў, не хапае індывідуальнага падыходу да кожнага вучня. Віктар Пракапеня прапанаваў перавесці дакументаабарот у школах цалкам у электронную форму, распаўсюдзіць практыку віртуальных відэаўрокаў, а таксама ўзмацніць вывучэнне англійскай мовы. Акрамя таго, ён звярнуўся з просьбай змяніць статус Адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій з тым, каб у ПВТ з'явілася магчымасць аказваць больш значную дапамогу ўстановам адукацыі.

Што да апошняга пункта, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пытанне можна вырашыць значна прасцей.

«Справа не ў статусе. Справа ў праблеме, якую трэба вырашыць… Куча грошай у ПВТ, але вы не можаце па нейкіх там закавырках і законах гэтыя грошы кудысьці накіраваць. Гэта на працягу сутак вырашаецца, не трэба статус мяняць. Напішы адзін ліст, я нават не буду на экспертызу адпраўляць, калі ты мне распішаш, куды і навошта, я падпішу на працягу сутак, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Дзеля чаго мы статус мяняем… Дзеля таго, каб вы свае кроўна заробленыя грошы маглі падарыць выкладчыкам, вучням або студэнтам… Ды бог з вамі. Я гатовы. Хоць сёння скажыце, колькі грошай і куды накіраваць. Я неадкладна прыму рашэнне, пакуль без подпісу. Вусна дам каманду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930