Знайсці
12.04.2019 / 14:3813РусŁacБел

Лукашэнка строга выказаўся пра ахоўнікаў у школах

Фота president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі IT-супольнасці пракаментаваў прапанову Міністэрства адукацыі аб увядзенні ва ўстановах адукацыі штата ахоўнікаў і пасады намесніка дырэктара па бяспецы, піша БелТА.

На сустрэчы была паднятая тэма школьнай адукацыі. Удзельнікі падзяліліся меркаваннем, як павінна будавацца сістэма і чаго цяпер не хапае ў навучальным працэсе. Кіраўнік краіны адзначыў, што гэтая тэма няпростая і дзяржава цяпер актыўна ёю займаецца. Акрамя стратэгічных пытанняў, ён закрануў і больш штодзённыя праблемы.

«Сёння цуды чытаю ў нейкім СМІ (я разбіраўся з урадам): міністр адукацыі нейкія распараджэнні выдаў, што настаўнік павінен прыходзіць у школу не раней чым за 30 хвілін да пачатку ўрокаў і сыходзіць не пазней чым 30 хвілін пасля заканчэння, увесці намесніка дырэктара па бяспецы і кучу ахоўнікаў у школе. Паўстае пытанне: хто самыя галоўныя ахоўнікі ў школе? Настаўнікі. Так было ў нас заўсёды», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што кіраўніцтва школы і педагогі павінны займацца ў тым ліку і гэтымі пытаннямі. Аднак некаторыя настаўнікі, на думку кіраўніка краіны, нават не выходзяць з сваіх кабінетаў у калідор. «Акрамя адукацыі, яшчэ і выхоўваць трэба. Выхаванне і адукацыя — адзіны працэс», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Мінадукацыі вызначыла, што ў школах рабіць з мабільнымі тэлефонамі і якім там будзе прапускны рэжым

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера