Знайсці
11.04.2019 / 23:525РусŁacБел

Туркменскім студэнткам у Беларусі забаранілі насіць джынсы, а студэнтам бароды

Пасол Туркменістана ў Беларусі забараніў туркменскім студэнткам, якія вучацца ў нашай краіне, насіць джынсавыя штаны і спадніцы, а хлопцам насіць бароды і наведваць мячэці. Пра гэта паведамілі студэнты з Туркменістана, якія навучаюцца ў ВНУ Беларусі, паведамляе «Радыё Азатлык».

Па словах аднаго з суразмоўцаў Азатлык, якія размаўлялі на ўмовах ананімнасці, патрабаванне адносна знешняга выгляду і паводзін туркменаў было агучана падчас адной з нядаўніх сустрэч прадстаўнікоў пасольства Туркменістана ў Беларусі са студэнтамі.

«Пасол пачаў патрабаваць, каб мы паменш швэндаліся па клубах і рэстаранах. Забараніў дзяўчатам надзяваць джынсавыя штаны, спадніцы ці падобную вопратку. Хлопцам-студэнтам загадаў не насіць бараду. Сказаў, што хлопцы з бародамі падобныя на тэрарыстаў. Тут за мячэцямі пільна сочаць супрацоўнікі КДБ. Яны сочаць за тым, хто са студэнтаў наведвае мячэці», — распавёў туркменскі студэнт, які навучаецца ў Беларусі пра сустрэчу пасла Туркменістана ў Беларусі Назаргулы Шагулыеў з грамадзянамі краіны, якія вучацца ў адной з мясцовых ВНУ. Паводле яго слоў сустрэча адбылася ў лютым гэтага года.

Рэдакцыі Радыё Азатлык не ўдалося атрымаць каментар у пасольстве Туркменістана ў Беларусі.

Па словах студэнтаў, якія прысутнічалі на сустрэчы прадстаўнікоў пасольства з навучэнцамі, на пытанне студэнтаў аб прычынах блакавання туркменскімі банкамі іх пластыкавых карт, пасол абвінаваціў у гэтым іх саміх.

«Мая аднакурсніца спытала пасла пра тое, калі спыніцца сітуацыя, звязаная з тым, што мы не можам зняць гатоўку з нашых пластыкавых карт. А пасол замест адказу пачаў ставіць патрабаванні, якія датычацца нашага асабістага жыцця», — паведаміў суразмоўца Азатлык. Паводле яго слоў, пасол заявіў, што студэнты здымаюць наяўныя, мяняюць іх на даляры і пасылаюць бацькам і сваякам назад у Туркменістан, дзе яны мяняюць гэтыя даляры на чорным рынку.

На працягу апошніх двух гадоў туркмены, якія навучаюцца ў замежных ВНУ, сістэматычна паведамляюць аб фінансавых цяжкасцях, у сувязі з блакаваннем карт, выдадзеных Знешэканамбанкам Туркменістана, а таксама абмежаваннем магчымасцяў для адпраўкі грошай з Туркменістана.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера