Знайсці
11.04.2019 / 22:26РусŁacБел

У Магілёве падлетак пераканаў знаёмага ўзяць для яго крэдыт на IPhone за 2 200 рублёў. Плаціць не стаў

37-гадовы магілёвец па просьбе знаёмага аформіў на сябе крэдыт на дарагі тэлефон, а той не стаў яго выплачваць. Дзялком аказаўся раней не судзімы 17-гадовы навучэнец аднаго з каледжаў горада.

Хлопец вельмі хацеў сабе «IPhone7 plus» з бесправаднымі навушнікамі фірмы Apple на агульную суму амаль 2 200 рублёў, але грошай не было. Тады ён папрасіў знаёмага ўзяць гаджэты ў крэдыт, абяцаючы спраўна плаціць за іх. Аднак слова не стрымаў — ледзь тэлефон і навушнікі апынуліся ў яго ў руках, ён перастаў выходзіць на сувязь.

Мужчына самастойна плаціць за гаджэты не мог і звярнуўся да праваахоўнікаў. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за махлярства.

mogilevnews.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера