Знайсці
11.04.2019 / 20:516РусŁacБел

Расійская «Транснафта»: Стан газаправода «Дружба» здавальняючы

Стан беларускіх участкаў нафтаправода здавальняючы, ліквідацыя дэфектаў не запатрабуе прыпынення прапампоўкі, запэўнілі ў кампаніі. Раней пра неабходнасць закрыць «Дружбу» на рамонт заявіў Лукашэнка, піша РБК.

Стан беларускіх участкаў нафтаправода «Дружба» здавальняючы, ліквідацыя выяўленых на іх дэфектаў не запатрабуе прыпынення прапампоўкі. Пра гэта заявіў журналістам дарадца прэзідэнта «Транснафты», прэс-сакратар Ігар Дзёмін.

«Агулам стан нафтаправодаў прызнаны здавальняючым. Выяўленыя дэфекты не патрабуюць аварыйнага прыпынення для іх ліквідацыі, — запэўніў ён. — У выпадку неабходнасці «Транснафта» гатовая даць свае магчымасці для дапамогі ў ліквідацыі выяўленых дэфектаў нашым беларускім калегам».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера