Знайсці
11.04.2019 / 22:1116РусŁacБел

У Чэрыкаве двое братоў зарэзалі настаўніцу і падпалілі яе дом

У Чэрыкаве двое мясцовых жыхароў — родныя браты — забілі настаўніцу, забралі яе камп'ютар і, каб схаваць сляды злачынства, падпалілі яе дом, паведамляе мясцовае УУС.

У прыватным доме 10 красавіка ратавальнікі падчас тушэння пажару выявілі цела 47-гадовай гаспадыні. На трупе былі шматлікія нажавыя раненні. Міліцыянеры па гарачых слядах высветлілі асобы падазраваных у забойстве: імі аказаліся двое раней судзімых братоў, 19 і 21 год, якія напярэдадні пасварыліся з настаўніцай. З хаты жанчыны прапаў камп'ютар, які пазней знайшлі ў падазраваных.

Распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 139 КК (забойства). Следчыя высвятляюць матывы і абставіны ўчыненага злачынства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера