Знайсці
11.04.2019 / 20:1213РусŁacБел

Мэрам Таліна абралі рускамоўнага карэйца з Казахстана

Новым мэрам Таліна абралі сябра Цэнтрысцкай партыі Міхаіла Кылварта, паведамляе Postimees.

Восенню 2017 года Кылварт быў абраны старшынёй гарадской рады Таліна, у 2011-2017 гадах быў намеснікам мэра, курыраваў сферы адукацыі, культуры, спорту, працы з моладдзю.

Кылварт нарадзіўся ў казахскім горадзе Кызыл-Арда, з'яўляецца карэйцам па нацыянальнасці. У 2010 годзе ён увайшоў у эстонскую Раду рускіх школ.

Кылварт адзначыў: — Эстонская мова — станавы хрыбет ідэнтычнасці эстонскага чалавека і падмурак эстонскай культуры. Кожны, хто жыве ў Эстонскай дзяржаве, павінен усведамляць значэнне эстонскай мовы і ўспрымаць гэта ў кантэксце культуры. У той жа час мы павінны ўсведамляць, што і для рускіх і для людзей іншых нацыянальнасцяў, якія жывуць побач з намі, важныя і іх уласныя мова і культура. Культуры ўзбагачаюць адна адну, калі паміж імі няма супрацьпастаўлення, калі носьбіты культуры адчуваюць сябе свабоднымі і падтрымліваюць адзін аднаго.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера